Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТА рэзка запаволіла скарачэньне абаронных выдаткаў


Енс Столтэнбэрг і Эш Картэр на Форуме ў Давасе

Енс Столтэнбэрг і Эш Картэр на Форуме ў Давасе

Генэральны сакратар НАТА Ёнс Столтэнбэрг заявіў, што альянс зараз сутыкаецца з самымі сур'ёзнымі за цэлае пакаленьне выклікамі.

Саюз НАТА рэзка замарудзіў скарачэньне абаронных выдаткаў, якое пачалося 5 гадоў таму — з-за фінансавага крызісу. У 2015 годзе яны скараціліся на 0,3 адсоткі.

Акрамя таго, павялічыўся разрыў паміж вялікімі выдаткамі на абарону краінаў Усходняй Эўропы — асабліва Польшчы і краінаў Балтыі, якія засьцерагаюцца расейскай пагрозы, і ваеннымі выдаткамі такіх краін, як Італія, Вялікая Брытанія ды Францыя.

Як гаворыцца ў прадстаўленым сёньня ў Брусэлі штогадовым дакладзе НАТА, анэксія Расеяй Крыму, пагаршэньне сытуацыі зь бясьпекай на межах краінаў НАТА, пашырэньне тэрыторый, на якіх актыўна дзейнічаюць ісламскія экстрэмісты, — усё гэта прымушае саюзьнікаў ізноў засяродзіцца на праблемах абароны.

Генэральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг заявіў, што саюз зараз сутыкаецца з самымі сур’ёзнымі за цэлае пакаленьне выклікамі: «Мы бачым, што Расея стала больш агрэсіўнай на ўсходзе (Эўропы. — Рэд.), што на працягу шэрагу гадоў яна нарошчвае ваенныя выдаткі і дэманструе імкненьне зьмяніць межы ў Эўропе сілавым шляхам».

XS
SM
MD
LG