Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Паўночная Карэя ў найбліжэйшы час можа зрабіць запуск у космас


Злучаныя Штаты адзначаюць павышаную актыўнасьць на адным з паўночнакарэйскіх аб’ектаў, якая сьведчыць пра тое, што КНДР мае намер правесьці касьмічны запуск.

Такой высновай амэрыканскія прадстаўнікі падзяліліся з Reuters на падставе назіраньняў аб перамяшчэньні кампанэнтаў ракетнага паліва ў раёне паўночнакарэйскага касмадрома.

Амэрыканскі прадстаўнік выказаў заклапочанасць у сувязі з тым, што павялічэньне магчымасьці КНДР вырабляць запуск касмічных аб’ектаў азначае таксама, што ў паўночных карэйцаў існуюць тэхналёгіі для вытворчасьці міжкантынэнтальных балістычных ракет. Ён таксама дадаў, што такі запуск можа адбыцца на працягу бліжэйшых некалькіх тыдняў.

У верасьні Паўночная Карэя апублікавала відэазапіс меркаванага выпрабаваньня балістычнай ракеты з падводнай лодкі. Тады паўднёвакарэйскія СМІ, аднак, выказалі здагадку, што паказаныя кадры ня што іншае, як мантаж запісаў папярэдніх пускаў — запуску балістычнай ракеты ў Японскім моры ў мінулым месяцы і яшчэ аднаго выпрабаваньня, якое было праведзена ў 2014 годзе, перадае France-Presse.

КНДР таксама абвясьціла пра пасьпяхова праведзенае выпрабаваньне вадароднай бомбы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG