Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстраліец напхаў торбу кенгуру выбухоўкай і нацкаваў яго на паліцыю


Кенгуру
Кенгуру

Аўстраліец зьбіраўся набіць торбу кенгуру выбухоўкай, намаляваць на ёй сымболіку «Ісламскай дзяржавы» і нацкаваць яго на паліцыю.

Суд над 19-гадовым Сэўдэтам Рамаданам Бесімам пачаўся 28 студзеня ў Мэльбурне. Ён абвінавачваецца, сярод іншага, у плянах задушыць аўтамабілем паліцыянта, а затым абезгаловіць яго. Улады настойваюць, што юнак наведваў тэрарыстычныя сайты ў інтэрнэце, а таксама абмяркоўваў пляны тэракту, перадае BBC.

«Я хацеў бы забіць некалькі паліцыянтаў», — пісаў Бесім, як сьцьвярджае паліцыя.

Напад павінен быў адбыцца 25 красавіка, калі Аўстралія і Новая Зэляндыя ўшаноўваюць памяць сваіх салдат, якія загінулі на фронце. Бесім адмаўляе выстаўленыя яму абвінавачваньні ў тэрарызьме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG