Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 студзеня: дзень народзінаў Антона Луцкевіча


Антон Луцкевіч

Антон Луцкевіч

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — прэзэнтацыя зборніка паэзіі Рыгора Барадуліна «Каб аднойчы», праілюстраванага здымкамі амэрыканскага фотамастака Джона Кунстадтэра. Прагучаць песьні Алеся Камоцкага на вершы Рыгора Барадуліна. Пачатак а 19-ай, галерэя TUT.BY (прашпэкт Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх) .

Менск — прэзэнтацыя кнігі Зьмітра Дзядзенкі «Гісторыі ў прыцемках». «Кніжная Шафа» (праспэкт Дзяржынскага 9), пачатак а 19-ай.

Менск — у межах «Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ» галоўны рэдактар часопіса «Макулатура» Сяргей Календа падрабязна распавядзе пра ўкраінскі нумар часопіса: Жадан, Ірванец, Малярчук, Пістончык... Пачатак а 19-ай. Кнігарня логвінаЎ (прашпэкт Незалежнасьці, 37а)

У гісторыі:

1864 — у Вільні арыштаваны Кастусь Каліноўскі.

1886 — Карл Бэнц запатэнтаваў аўтамабіль з рухавіком унутранага згараньня.

1919 — кангрэс ЗША прыняў 18-ю папраўку да Канстытуцыі, якая забараняе вытворчасьць, перавозку і продаж сьпіртовых напояў. У краіне быў уведзены «сухі закон», які праіснаваў да 1933 году.

1922 — у Менску створаны Інстытут беларускай культуры, які пазьней рэарганізуюць у Акадэмію Навук.

1924 — Заснаваны Бярэзінскі запаведнік.

У памяці:

1860 — нарадзіўся Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік.

1866 — нарадзіўся Рамэн Ралян, францускі празаік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1878 — нарадзіўся Уладзімер Самойла, дзяяч беларускага адраджэньня.

1884 — нарадзіўся Антон Луцкевіч, адзін з ідэолягаў беларускага адраджэньня.

1956 — нарадзіўся Сяргей Бароўскі, футбаліст менскага «Дынама».

1969 — памёр Ален Далес, амэрыканскі дзяржаўны дзяяч, адзін з заснавальнікаў і пяты дырэктар ЦРУ.

Цытата:

Аснову ідэалёгіі кожнага нацыянальна сьвядомага народу становіць жаданьне волі, жаданьне быць гаспадаром сваёй зямлі.

Антон Луцкевіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG