Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя прыняла рашэньне дэпартаваць да 80 тысяч мігрантаў


Гэта будуць тыя, хто прыбыў у краіну ў 2015 годзе і атрымаў адмову на просьбу аб прытулку. Як заявіў міністар унутраных спраў Андэрс Йгеман, іх можа быць ад 60 да 80 тысяч.

Летась Швэцыя прыняла каля 160 тысяч мігрантаў і ўцекачоў, якія выявілі жаданьне застацца ў гэтай скандынаўскай краіне. Насельніцтва Швэцыі каля 10 мільёнаў і доля прыбылых тут адна з найвышэйшых у Эўропе.

Найчасьцей у Швэцыю просяцца людзі з Аўганістану, Пакістану, Іраку і Сырыі. З прыкладна 60 тысяч заяваў, якія швэдзкія ўлады разгледзелі летась, каля 55 працэнтаў былі задаволеныя.

Прыток мігрантаў у Швэцыю аднак істотна зьменшыўся пасьля таго, як улады пачалі патрабаваць дакумэнт ці пасьведчаньне асобы з фатаграфіяй. Урад даў даручэньне міграцыйнай паліцыі пачаць падрыхтоўку дэпартацыі тых, хто ня мае права на прытулак. У Швэцыі таксама ўсьведамляюць, што многія мігранты будуць спрабаваць застацца нелегальна, таму пачнуць прапаноўваць фінансавую дапамогу тым, хто ад’яжджае.

Раней для вывазу мігрантаў выкарыстоўваліся рэгулярныя самалётныя рэйсы, цяпер пачнуць выкарыстоўваць чартэры. Улады мяркуюць, што працэс дэпартацыі зойме некалькі гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG