Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выжыць ва ўмовах расейскага эмбарга ўкраінскім бізнэсмэнам дапамагаюць беларусы


Як выжываюць прадпрымальнікі ў Украіне пасьля таго, як Расея ўвяла эмбарга? Ім дапамагаюць беларусы і верныя пакупнікі.

З пачатку 2016 году многія ўкраінскія прадпрыемствы ня могуць пастаўляць сваю прадукцыю на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі. 21 сьнежня 2015 году старшыня ўраду РФ Дзмітры Мядзьведзеў падпісаў пастанову, якая ўвяла прадуктовае эмбарга. Ад забароны пацярпелі як сярэднія, так і буйныя вытворцы слабаалькагольных і безалькагольных напояў, кандытарскіх і мясных вырабаў, а таксама малочнай прадукцыі. Раней пад забарону трапіла бытавая хімія.

Украінскія вытворцы зь цяжкасьцю прывыкаюць да новых правілаў.

Фэрмэр Дзмітры Цітарэнка ўжо некалькі гадоў разводзіць ў Харкаве трусоў. Да нядаўняга часу яго бізнэс на 80% арыентаваўся на расейскі рынак.

Рашэньне праблемы збыту сталася нечаканым — дапамаглі беларусы. «Маючы партнэраў у Беларусі, мы назіраем як яны купляюць прадукцыю ва Ўкраіне і займаюцца рээкспартам ў тую ж Расейскую Фэдэрацыю», — распавядае Цітарэнка.

Галіна Лявошак, дырэктар Ровенскага льнокамбінату, прадукцыя, якога раней ішла ў Расею, прадае ва Ўкраіне. Практычна без нацэнкі, галоўнае, каб прадпрыемства не спынілася.

Сукупныя страты Ўкраіны ад эмбарга складуць 600 мільёнаў даляраў — палічыў прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк.

Як выжываюць прадпрымальнікі Украіны ў часы эканамічнай вайны з Расеяй — рэпартаж «Настоящего времени»:

XS
SM
MD
LG