Колькі год таму калядаваньні ў горадзе былі нечым надзвычайным.
У Гародні калядаваць пачалі «пахаднянцы» ў канцы 80-х і я ганаруся, што быў сярод іх. Некалькі чалавек з развучанымі калядкамі і зоркай соўгаліся па кватэрых шматпавярховікаў. І кожная хата зьдзіўлялася нам. І што б мы ні казалі ці сьпявалі — усё было гаспадарам даспадобы. Хоць сцэнару мы ня мелі.
Зараз калядоўшчыкаў процьма. На Каляды — адчыні любую газэту, сайт, і ўбачыш інфармацыю пра калядаваньні. Калядаваць робіцца модным трэндам.
Завіталі да нас у хату калядоўшчыкі ды... забыліся, што рабіць. Але мае дзесяцігадовыя сыны выцягнулі сцэнар і прасьпявалі замест іх...
Каму даваць каляду?
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org