Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебскія прадпрымальнікі патрабуюць перамоваў з уладамі


Прадпрымальнікі Віцебска патрабуюць перамоваў з уладамі. У цэнтры - Ірына Яскевіч, актывістка аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў "Разам"

Прадпрымальнікі Віцебска патрабуюць перамоваў з уладамі. У цэнтры - Ірына Яскевіч, актывістка аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў "Разам"

Каля 300 віцебскіх прадпрымальнікаў сабраліся каля Віцебскага аблвыканкаму, каб сустрэцца зь яго прадстаўнікамі і абмеркаваць пытаньне адмены ўказу № 222.

Гэтая сустрэча была заплянаваная на 22 студзеня. Тады прадпрымальнікі дамовіліся, што прыйдуць да Віцебскага аблвыканкаму, і зь імі сустрэнецца прадстаўнік абласных уладаў — нехта з намесьнікаў старшыні аблвыканкаму. Сустрэча была прызначаная на 11 гадзінаў 28 студзеня.

А 11.30 да прадпрымальнікаў ніхто так і ня выйшаў, яны чакаюць і тэлефануюць у аблвыканкам і патрабуюць перамоваў з уладамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG