Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канал НТВ зьняў з эфіру сюжэт пра новае замужжа былой жонкі Пуціна


Уладзімір і Людміла Пыціны ў траўні 2012 году

Уладзімір і Людміла Пыціны ў траўні 2012 году

Сюжэт пра новае замужжа былой жонкі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Людмілы не ўвайшоў у перадачу тэлеканалу НТВ «Вынікі дня», якая выйшла ў эфір у Сібіры і ў Эўрапейскай частцы Расеі, нягледзячы на анонс, апублікаваны раней у аўторак на сайце НТВ.

Сюжэт, аднак, выйшаў у эфір на Далёкім Усходзе.

У ім распавядаецца аб публікацыі часопіса «Собеседник» аб магчымым замужжы былой жонкі Пуціна. Пры гэтым падкрэсьліваецца, што журналісты НТВ не бачылі пасьведчання аб шлюбе і не размаўлялі ні з самой Людмілай Пуцінай, ні зь яе новым мужам.

На мінулым тыдні «Собеседник» паведаміў аб тым, што новым мужам былой жонкі Пуціна стаў 37-гадовы кіраўнік Цэнтру разьвіцьця міжасабовых камунікацый (ЦРМК) Артур Ачарэтны, які раней працаваў у фірме «Арт шоу цэнтр» і арганізоўваў розныя мерапрыемствы, у тым ліку для партыі «Адзіная Расея». Пры гэтым Пуціна зьмяніла прозьвішча на Ачарэтная.

25 студзеня інфармацыю аб зьмене прозьвішча праверылі і пацьвердзілі ў недзяржаўнай арганізацыі Аляксея Навальнага Фонд барацьбы з карупцыяй. ФБК паведаміў, што ў жніўні 2015 кватэра ў Пецярбургу, раней якая належала Людміле Аляксандраўне Пуцінай, перайшла ва ўласнасць Людмілы Аляксандраўны Ачарэтнай, чые дата і месца нараджэньня супадаюць з дадзенымі былой жонкі прэзыдэнта Расіі.

Тэлекампанія НТВ пакуль не патлумачыла, па якіх прычынах зьняла сюжэт пра новае замужжа экс-жонкі Пуціна з эфіру і выдаліла анонс перадачы з сайту.

Уладзімір Пуцін абвясьціў пра развод з жонкай у ліпені 2013 году.

XS
SM
MD
LG