Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць жанчынаў зладзілі самагубчыя выбухі ў горадзе, адкуль ісламісты выкралі сотні дзяўчат


Указальнік у нігерыйскім горадзе Дамасак, які нейкі час быў пад кантролем Боку Харам.
Указальнік у нігерыйскім горадзе Дамасак, які нейкі час быў пад кантролем Боку Харам.

Пяць жанчын зладзілі 27 студзеня самагубчыя выбухі ў горадзе Чыбок на паўночным усходзе Нігерыі. Паводле нігерыйскіх службаў бясьпекі загінулі прынамсі 9 чалавек, больш за 30 былі параненыя.

Паведамляецца, што маладая жанчына ў хіджабе падарвала сябе каля ўваходу на мясцовы рынак, калі вайскоўцы спынілі яе для праверкі.

Пасьля гэтага тры іншыя жанчыны, якія былі ўжо на рынку, таксама зладзілі выбухі. Яшчэ адзін выбух адбыўся на прапускным пункце на ўезьдзе ў горад.

Менавіта з гораду Чыбок у красавіку 2014 году ваяўнікі ісламісцкай групоўкі Боку Харам скралі сотні дзяўчат-школьніц. Дзясяткі зь іх ад таго часу вызваленыя з палону, але 219 па-ранейшаму застаюцца зьніклымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG