Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 студзеня: дзень памяці Генадзя Грушавога


Генадзь Грушавы
Генадзь Грушавы

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — прэзэнтацыя зборніка новай нямецкамоўнай драматургіі «ШАГ». Пачатак а 16-ай (Менск, вул. Крапоткіна, 44)

Віцебск — Ірына Дубянецкая прачытае лекцыю «Нацыятворчасьць як свабода духу: Беларусь Ігната Абдзіраловіча». Мерапрыемства адбудзецца ў межах цыклю лекцый, прысьвечаных Ігнату Абдзіраловічу, які ладзіць Лятучы ўніверсітэт пра падтрымцы грамадзкай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі» і курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». Пачатак 18.30 у «Арт-прасторы» на вул. Талстога, 7.

У гісторыі:

1577 — Мазыр атрымаў герб

1588 — зацьверджаны Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага

1820 — расейскай кругасьветнай экспэдыцыяй шлюпаў «Усход» і «Мірны» была адкрытая Антарктыда.

1918 — Эстонія і Латвія абвясьцілі сваю незалежнасьць ад Расеі.

У памяці:

1781 — нарадзіўся Юзаф Дашчынскі, беларускі піяніст і кампазытар.

1889 — нарадзіўся Язэп Мамонька, беларускі палітык.

1903 — нарадзіўся Іван Былінскі, дзяржаўны дзяяч СССР.

1919 — нарадзіўся Павал Кармунін, народны артыст Беларусі.

1943 — нарадзіўся Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, народны артыст Беларусі.

1951 — памёр Карл Густаў Эміль Манэргейм, фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, прэзыдэнт Фінляндыі ў 1944-1946 гадах.

1955 — нарадзіўся Нікаля Сарказі, прэзыдэнт Францыі ў 2007-2012 гадах.

1996 — памёр Іосіф Бродзкі, расейскі і амэрыканскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

2002 — памерла Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца. 2004 — памёр Леанід Побаль, беларускі археоляг.

2014 — памёр Генадзь Грушавы, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, кіраўнік дабрачыннага фонду «Дзеці Чарнобыля».

Цытата:

Ёсьць людзі роздуму (датычна філёзафа лепей сказаць — здумленьня), людзі дзеяньня і людзі выніку. Генадзь Грушавы адпавядаў усім гэтым характарыстыкам, але найперш ён, замяняючы сабой цэлыя міністэрствы, камісіі ды камітэты, быў чалавекам фантастычнага выніку. Ня мэдыкі, а філёзаф Грушавы здолеў зьвярнуць увагу Эўропы і сьвету на маштабы чарнобыльскай катастрофы і неабходнасьць ратаваць генафонд найбольш пацярпелай краіны.

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG