Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку спрабавалі падарваць помнік Леніну пасьля заяваў Пуціна


Да ўсеўкраінскага «ленінападу» Данецк спрабавала далучыць, паводле «міністра абароны» непрызнанай «ДНР», тэрарыстычная групоўка.

У Данецку — на акупаванай тэрыторыі, якую кантралююць расейскія войскі і «Данецкая народная рэспубліка», прызнаная ва Ўкраіне тэрарыстычнай групоўкай, — у ноч на 27 студзеня спрабавалі падарваць помнік Леніну. Паводле самазванага «міністра абароны» непрызнанай «ДНР» Эдуарда Басурына, як перадаюць «Новости Донбасса», падрыў быў зьдзейсьнены «тэрарыстычнай групоўкай», якая «пусьціла тут карані».

Паведамляецца, што для падрыву быў выкарыстаны тратыл альбо плястыд, мэталічных аскепкаў ня знойдзена. Выбух пашкодзіў помніку толькі пяту правай нагі, трэснуў пастамэнт. Падчас выбуху ніхто не пацярпеў. Асоба чалавека, які падкінуў выбухоўку, ня выяўленая.

Дагэтуль у Данецку ўжо «атакавалі» помнік на галоўнай плошчы горада — 31 сьнежня 2015 году мясцовы жыхар намаляваў на помніку Леніну ўкраінскі сьцяг.

Цяперашняя спроба падрыву была зьдзейсьненая пасьля таго, як Уладзімер Пуцін асудзіў Леніна за тое, што той даў рэспублікам права выхаду з СССР. Тым часам па ўсёй Украіне адбываецца дэкамунізацыя, у межах якой забаранілі кампартыю, пераймяноўваюць амаль тысячу паселішчаў. Яшчэ да закону пра дэкамунізацыю па Ўкраіне прайшоў відовішчны «ленінапад».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG