Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь абвалілася і на заходнім, і на ўсходнім кірунках


Леў Марголін

Леў Марголін

Афіцыйная статыстыка зьнешняга гандлю Беларусі за 11 месяцаў 2015 году сьведчыць: краіна страчвае рынкі збыту і на Захадзе, і на Ўсходзе.

Калі параўноўваць гандлёвы таваразварот з гэтым жа пэрыядам 2014 году, то падзеньне на рынках Эўрапейскага Зьвязу складае —28,9%, а на рынках Эўразійскага эканамічнага саюзу — 27,0%.

«Галоўны чыньнік падзеньня прыбытку на Захадзе — падзеньне цэнаў на нафтапрадукты, якія мы туды прадаём, — тлумачыць эканаміст Леў Марголін. — А гэта наш асноўны экспартны тавар у Эўразьвяз.

А мінус на абшарах Эўразійскага эканамічнага саюзу выкліканы крызісам у гэтых краінах. Яны ўсе, хто крыху болей, хто крыху меней, моцна трапілі пад эканамічнае падзеньне. Калі стваралі ЭАЭС, Пуцін, Назарбаеў і Лукашэнка абяцалі насельніцтву сваіх краін залатыя горы. А рэальна мы бачым адваротнае.

У нас скарачэньне адбылося ня толькі ў гандлі з Расеяй — на 30%, але і з усімі іншымі партнэрамі па гэтым саюзе: з Казахстанам — на 18%, з Кіргізстанам — на 49%, з Армэніяй — на 5%. Так што абяцаных правадырамі плюсоў нідзе няма».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG