Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Чэхіі прыгразіў прэм’еру краіны аўтаматам Калашнікава


Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман.

Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман.

Словы прэзыдэнта Мілаша Зэмана скрытыкавалі прадстаўнікі розных палітычных сіл.

У Чэхіі прадстаўнікі розных палітычных сілаў вельмі нэгатыўна адрэагавалі на словы прэзыдэнта краіны Мілаша Зэмана, які публічна прыгразіў чэскаму прэм’ер-міністру Богуславу Собатку аўтаматам Калашнікава.

У панядзелак прэзыдэнта спыталі, што рабіць з прэм’ерам Саботкам, які прытрымліваецца больш ўмеранага падыходу да мігрантаў, чым ён. «Існуе толькі адзін дэмакратычны шлях — гэта ўсеагульныя выбары. Недэмакратычны варыянт — аўтамат Калашнікава », - адказаў Мілаш Зэман.

Кіраўнік апазыцыйнай чэскай Камуністычнай партыі Войцех Філіп назваў словы Зэмана «агіднымі», выказаўшы надзею, што гэта быў усяго толькі жарт. На думку Пятра Фіалы, лідэра правацэнтрыскай «Грамадзянскай дэмакратычнай партыі», падобная заява нявартая прэзыдэнта. «Ён працягвае правакаваць і расколваць грамадзтва, рабіць нешта такое, што адказны палітык ніколі сабе не дазволіць», — падкрэсьліў Фіала.

Сам Собатка ахарактарызаваў выказваньне Зэмана як «дурное», адзначыўшы, што не зьбіраецца ніяк на гэта рэагаваць. «Мяркуючы па ўсім, мы адзіная краіна цывілізаванага сьвету, у якой прэзыдэнт адкрыта дапускае забойства прэм’ер-міністра», — напісаў Собатка у Твітэры. Таксама, як адзначыў Собатка, засмучэньне выклікае той факт, што Земан сваімі словамі напалохаў яго дзяцей, блізкіх і сяброў.

Паміж Богуславам Собаткам і Мілашам Зэманам даўно існуе асабістая непрыязнасьць, канфлікт асабліва абвастрыўся ў апошнія месяцы, у тым ліку з-за рознагалосьсяў па пытаньні аб уцекачах з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG