Уніяцкая царква не забараняе сьвятарам адпяваць самагубцаў: чалавек уздымае руку на сваё жыцьцё не ў сваім розуме, страціў інстынкт самазахаваньня. Таму — не вінаваты.
Кінуцца з вышыні? Адкінуць ня толькі страх, але разважлівасьць: раптам застануся калекам? Уявіць сябе вольным, крылатым: «Паляціш, нібы вецер, // зьверху — уніз, зьнізу — уверх...», забыўшыся, што зямля ўверх не адпусьціць. Уявіўшы сябе целам мэтафізычным: «Мы пацячэм з вышыні шэрых гмахаў // цалкам жывыя, сьветлавалосыя, // белыя вязьні нязвыклага страху»...
Ці прыняло Неба нямы крык-апраўданьне паэта: «Болей сіл няма!», выгукнуты больш чым дваццаць гадоў таму і паўтораны ў вадохрышчанскія маразы?..
Юру Гуменюка адпавяў грэка-каталіцкі сьвятар. Тры гады таму.
Ала Петрушкевіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.