Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры арэгонскіх «апалчэнцаў» арыштаваныя, адзін забіты


Іншыя актывісты ўсё яшчэ ўтрымліваюць будынак прыроднага заказьніка Малур на знак пратэсту супраць фэдэральнага валоданьня зямлёй.

Паліцыя штату Арэгон (ЗША) і ФБР арыштавалі 26 студзеня лідэраў узброеных актывістаў, якія амаль месяц трымаюць будынак заказьніка на захадзе ЗША, паведамляецца ў прэс-рэлізе ФБР.

У ліку затрыманых лідэр актывістаў Амона Бандзі і яго брат Раян. Яны былі ў ліку шасьцёх затрыманых па дарозе ў горад Джон-Дэй у штаце Арэгон, дзе Амон зьбіраўся выступіць з прамовай. Падчас затрыманьня пачалася страляніна, і, як піша CNN, невядома, хто стрэліў першым. У выніку дзеяньняў ахоўнікаў затрыманыя васьмёра, адзін забіты, Раян Бандзі атрымаў нелетальнае раненьне. Яшчэ два чалавекі затрыманыя ў мястэчку Бэрнс каля заказьніка, адзін зь іх здаўся паліцыі сам.

Актывісты са зброяй у руках захапілі будынак у заказьніку Малур у штаце Арэгон 2 студзеня на знак пратэсту супраць фэдэральнага валоданьня зямлёй, патрабавалі перадачы зямлі мясцовым жыхарам. Нагодай для захопу стаў арышт двух мясцовых фэрмэраў, якім прысудзілі па пяць год за падпалы.

Арыштаваныя не падтрымалі апалчэнцаў, а мясцовыя жыхары зьвярталі ўвагу на тое, што сярод апалчэнцаў багата прыежджых актывістаў. Так, у сьпісе затрыманых паліцыяй 26 студзеня людзі з Агаё, Айдаха, Нэвады, Юты, Мантаны і Арэзоны, але не Арэгона.

Штурму захопленага будынка пакуль не было, паліцыя спадзяецца не ўжываць зброю. Губэрнатар штату Арэгон Кейт Браўн заклікала да цярплівасьці і пошуку мірнага рашэньня канфлікту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG