Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Даніі прыняты закон аб канфіскацыі каштоўнасьцяў у бежанцаў


Каштоўнасьці, якія маюць спэцыяльнае эмацыйнае значэньне, такія як заручальны пярсьцёнак, будуць вызваленыя ад канфіскацыі.

Парлямэнт Даніі прыняў у аўторак закон, накіраваны на стрымліваньне ўцекачоў, які, сярод іншага, прадугледжвае канфіскацыю каштоўнасьцяў. У Даніі лічаць, што гэта неабходна, каб аплочваць знаходжаньне бежанцаў у гэтай скандынаўскай краіне і зьняць нагрузку на дзяржбюджэт. Закон быў прыняты, нягледзячы на пратэсты з боку міжнародных праваабарончых арганізацый.

Меры, якія таксама прадугледжваюць падаўжэньне ўзьяднаньня сем’яў бежанцаў з тэрміну ў адзін год да трох гадоў, сталі прыкметай таго, што скандынаўская гасьціннасьць пайшла на спад. Так званы «законапраект аб каштоўнасьцях» зьяўляецца спробай правацэнтрысцкага ўраду меншасьці ў Даніі утаймаваць іміграцыю.

Паводле першапачатковага законапраекту, уцекачы маглі валодаць асабістымі рэчамі на суму ня больш за 10 тысяч дацкіх крон (каля 1450 даляраў). Зараз гэтая сума павялічана на 3000 крон пасьля крытыкі з боку праваабарончых арганізацый. Каштоўнасьці, якія маюць спэцыяльнае эмацыйнае значэньне, такія як заручальны пярсьцёнак, будуць вызваленыя ад канфіскацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG