Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк зьнізіў прагноз па цэнах на нафту ў 2016 годзе


Сусьветны банк адзначае, што новы прагноз зьвязаны са зьменамі, якія адбыліся за апошнія тры месяцы

У новай квартальнай справаздачы Сусьветны банк перагледзеў ў бок зьніжэньня свой прагноз па цэнах на сыравінныя тавары ў 2016 годзе. У прыватнасьці, зьніжаны чаканы ўзровень коштаў на нафту — з 52-х да 37-і даляраў за барэль.

Як адзначаюць аўтары дакумэнта, цяперашні прагноз адлюстроўвае зьмены, якія адбыліся ў попыце і прапанове за апошнія тры месяцы. Сярод асноўных фактараў пазначанае больш раньняе, чым чакалася, аднаўленьне экспарту нафты Іранам, пагаршэньне пэрспэктываў росту эканомікі ў буйных краінах, якія разьвіваюцца.

У сярэдзіне студзеня нафтавыя цэны апускаліся ніжэй за 30 даляраў за барэль. Гэта зьвязвалася з празьмернасьцю вуглевадародаў на сусьветным рынку і паслабленьнем попыту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG