Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойства супрацоўніцы цэнтру для ўцекачоў ўзварушыла Швэцыю


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Швэдзкая паліцыя арыштавала 15-гадовага мігранта, які падазраецца ў жорсткім забойстве 22-гадовай супрацоўніцы цэнтру для ўтрыманьня ўцекачоў каля Гётэборгу.

Раней паведамлялася, што жанчына-супрацоўніца цэнтру для падлеткаў, якія папрасілі прытулку ў Швэцыі, памерла ў шпіталі ад нажавых раненьняў. Яе імя не называецца.

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, падчас візыту на месца забойства прэм’ер-міністар Швэцыі Стэфан Лёвэн назваў тое, што адбылося, жахлівым злачынствам і заявіў, што многія швэды баяцца паўтарэньня падобных нападаў з боку юных уцекачоў.

Швэдзкае агенцтва па справах міграцыі паведаміла, што за апошні час колькасьць пагрозаў і выпадкаў гвалту ў цэнтрах для ўцекачоў падвоілася.

У мінулым годзе ў Швэцыю прыбыла рэкордная колькасьць мігрантаў — больш за 150 тысяч. Сярод краінаў Эўразьвязу Швэцыя апынулася на другім месцы па прывабнасьці для ўцекачоў — пасьля Нямеччыны.

Кіраўнік швэдзкай паліцыі нядаўна папрасіў дадаткова прыцягнуць больш за 4 тысячы супрацоўнікаў праваахоўных органаў для барацьбы з тэрарызмам, для дэпартацыі мігрантаў і кантролю за цэнтрамі ўтрыманьня ўцекачоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG