Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: «Мяняць курс дзяржавы ня бачу неабходнасьці»


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка ня бачыць неабходнасьці мяняць курс, якога прытрымліваецца дзяржава. Пра гэта ён заявіў на нарадзе аб актуальных пытаньнях разьвіцьця эканомікі.

Як перадае БЕЛТА, Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што ўрад ставіць шэраг пытаньняў, якія патрабуюць прыняцьця рашэньняў на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсьліў, што абдумваў прапановы ўраду не адзін дзень і не адзін тыдзень:

«І я не знаходжу магчымасьці і неабходнасьці мяняць курс (калі ў кагосьці ёсьць такія прапановы) у гэтай сытуацыі. Курс, паводле якога мы атрымалі незалежнасьць, стварылі сваю дзяржаву. І сёньня нешта ламаць, прытым залішне напружваючы людзей, прытым безвынікова, — я на гэта ня тое што не магу пайсьці, я катэгарычна супраць гэтага».

«Прашу прытрымлівацца той палітыкі, якую мы абяцалі народу ў перадвыбарчую кампанію. Хлусіць людзям нельга. У адваротным выпадку мы будзем праводзіць так званыя рэформы для сябе, якія ня будуць прынятыя народам, гэта ня толькі ўнясе сумятню ў розумы людзей, але і дэстабілізуе абстаноўку, і тады нам спатрэбіцца грошай значна больш, чым трэба, дапусьцім, сёньня для пагашэньня зьнешняй запазычанасьці», — адзначыў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG