Лінкі ўнівэрсальнага доступу

— А як перакладаецца «all you need is love»? — спытаўся ў мяне аднойчы сямігадовы сын.

— Усё, што табе трэба — любоў.

— Гэта як? — шчыра зьдзівіўся.

— А вось так, — кажу. — Любоў — гэта галоўнае ў жыцьці. Кожнаму чалавеку для шчасьця патрэбная найперш любоў, безь яе нішто ня мае сэнсу.

— Ай не, — адмахнуўся, — лухта. Вось мне для шчасьця патрэбны пляншэт. Ну, і чыпсы...

Я толькі ўсьміхнулася. Тады ён раптам зачырванеўся ды кажа:

— Мама, я, мабыць, яшчэ ня ведаю, што такое любоў. Але, напэўна, гэта і праўда цуд, калі зь ёй ня могуць параўняцца нават пляншэт і чыпсы.

Наста Кудасава

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG