Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Ірану падпісаў у Італіі кантрактаў на $17 млрд


Прэзыдэнт Ірану Хасан Рухані (зьлева) паціскае руку прэм'ер-міністру Італіі Матэа Рэнцы ў палацы Капітолія ў Рыме, 25 студзеня 2016 году

Прэзыдэнт Ірану Хасан Рухані (зьлева) паціскае руку прэм'ер-міністру Італіі Матэа Рэнцы ў палацы Капітолія ў Рыме, 25 студзеня 2016 году

Тэгеран аднаўляе сувязі з Захадам пасьля зьняцьця з краіны міжнародных санкцыяў.

Падчас візыту прэзыдэнта Ірану Хасана Рухані ў Італію былі падпісаныя пагадненьні на суму каля 17 млрд даляраў. Пагадненьні з італьянскімі кампаніямі датычацца энэргетыкі і інфраструктуры.

У аўторак спадар Рухані павінен сустрэцца з папам рымскім Францішкам у Ватыкане. Потым ён накіруецца ў Парыж, дзе заплянаванае падпісаньне буйной зьдзелкі па куплі Іранам больш за 100 самалётаў Airbus.

Эўрапейскае турнэ кіраўніка Ірану будзе доўжыцца пяць дзён. Яно закліканае аднавіць сувязі з Захадам пасьля зьняцьця з краіны міжнародных санкцыяў.

У суботу падчас візыту кітайскага лідэра Сі Цзіньпіна ў Іран Пэкін і Тэгеран падпісалі 17 пагадненьняў у розных сфэрах.

XS
SM
MD
LG