Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін асудзіў Леніна за пакараньне царскай сям’і і прадстаўленьне рэспублікам права выхаду з СССР


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

На думку прэзыдэнта РФ, Ленін займаў няправільную пазыцыю ў спрэчцы са Сталіным.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін раскрытыкаваў рэжым, створаны заснавальнікам савецкай сыстэмы Ўладзімерам Леніным, і рэзка асудзіў рэпрэсіі, ажыцьцёўленыя бальшавіцкім урадам.

У ходзе праведзенай 25 студзеня сустрэчы з пракрамлёўскімі актывістамі ў Стаўрапалі Пуцін асудзіў Леніна і яго ўрад за жорсткую расправу з апошнім расейскім царом, усёй яго сям’і і слугамі, а таксама за зьнішчэньне тысяч сьвятароў і прадстаўнікоў буржуазіі.

Пуцін крытыкаваў Леніна і раней, аднак на гэты раз ён асудзіў яго значна больш сурова.

Па словах Пуціна, ідэалёгія Леніна нагадвала «міну запаволенага дзеяньня пад будынак нашай дзяржаўнасьці», якая, па сутнасьці, прывяла да распаду Савецкага Саюза. Пуцін сьцьвярджаў, што Ленін займаў няправільную пазыцыю ў спрэчцы з Іосіфам Сталінам ў пытаньні пра сыстэму будучага СССР; Сталін выступаў за ўнітарную мадэль, тады як Ленін прадставіў рэспублікам права выхаду са складу СССР.

«Вось гэта і ёсьць міна запаволенага дзеяньня пад будынкам нашай дзяржаўнасьці», — сказаў Пуцін.

У выступе, які прагучаў у панядзелак, Пуцін заявіў, што ў пэрыяд службы ў КДБ — «збройнага атрада партыі» — ён шчыра верыў у камуністычныя ідэі. Паводле яго слоў, у адрозьненьне ад многіх функцыянэраў, ён не выкідаў свой партбілет. «Кампартыя развалілася, а білет у мяне недзе ляжыць», — заявіў прэзыдэнт РФ.

Разам з тым Пуцін прызнаў, што ўвасабленьне камуністычных ідэй мала нагадвала тое, пра што заяўлялі сацыялісты-ўтапісты. Паводле яго слоў, ідэі камунізму «былі вельмі далёкія ад рэалізацыі ў нашай краіне, яна не была падобная да „Гораду сонца“».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG