Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Самы смачны выпуск «Мова Нанова» ў Таронта


Удзельнікам расказалі пра гастранамічныя традыцыі беларусаў, асаблівасьці беларускай кухні, спосабы гатаваньня і апрацоўкі прадуктаў, назвы страў ды напояў, а таксама пазнаёмілі зь некаторымі старадаўнімі рэцэптамі.


Відэа-гасьцямі зь Беларусі сталі Зоя і Алесь Прышывалкі, арганізатары культурніцкай ініцыятывы «ŽORNY», якія прывіталі ўдзельнікаў Мова Нанова ў Таронта і навучылі гатаваць кулінарны дэсэрт «Мазурка разынкавая крохкая».


Удзельнікі мелі магчымасьць пакаштаваць некаторыя стравы, прыгатаваныя па старажытных рэцэптах, большасьць якіх былі ўзятыя з кнігі Алеся Белага " Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня«. Гасьцей чакалі шупеня, бацьвіньне, верашчака кухмайстарская з грэцкімі блінамі, калдуны графа Тышкевіча, кішка панская, зразы па-наску зь ялавічыны, грачанікі з грыбамі, кулябяка, жур, кугель кабачковы, гарбузовая каша, бабка з морквы, студзень, бабка з бульбы, дранікі, печаныя яблыкі, Грушы па-радзівілаўску і інш., а таксама зьбіцень, морс з журавінаў, гарачае піва з мёдам і Крамбамбуля.


Беларускія народныя танцы «Грачанікі», «Сьвіньні ў рэпу», «Базар» разам з фольк-гуртом «Яваровы людзі» завяршылі, як казалі ўдзельнікі, «самы смачны выпуск Мова Нанова» ў Таронта, паведаміла Свабодзе Ірына Тоўсьцік за Згуртаваньня беларусаў Канады.

XS
SM
MD
LG