Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На дзяржзакупы будуць генэравацца аўтаматычныя скаргі


Актывісты падрыхтавалі базу дзяржаўных закупаў, якую можна аналізаваць уручную. У хуткім часе парушэньні пры закупах будзе шукаць праграма.

Недзяржаўная арганізацыя SYMPA ладзіць дасьледаваньні дзяржаўна-прыватнага партнэрства, сацыяльнай палітыкі і эфэктыўнасьці працы ўраду. Адзін зь іхніх праектаў, «Кошт ураду», дазваляе даведацца, адкуль бяруцца і куды накіроўваюцца грошы ў бюджэце Беларусі. Новы праект, Opentenders.by, дазваляе прасачыць за дзяржаўнымі закупамі.

Як распавёў Свабодзе кіраўнік праекту Opentenders.by Уладзімер Кавалкін, у межах праекту актывісты зьбіраюцца стварыць праграму, якая сама будзе шукаць памылкі пры дзяржзакупах і выяўляць падазроныя закупы — а па выніках высылаць скаргі:

Уладзімер Кавалкін

Уладзімер Кавалкін

«Дзейнічае праграма, якая пампуе ўсе афіцыйныя дзяржзакупы ў адну базу, і з гэтай базай можна працаваць, знаходзіць памылкі і, калі ёсьць, нейкія карупцыйныя схемы. Ёсьць ідэя адсылаць скаргі аўтаматычна, гэта будзе зроблена з дапамогай скрыптаў — невялікіх праграмаў, якія будуць у аўтаматычным рэжыме правяраць усе дзяржзакупы на адпаведнасьць заканадаўству, аўтаматычна адпраўляць у Мінгандлю скаргі са спасылкай на заканадаўства.

База даступная на Opentenders.by, зь ёй можна працаваць усім зацікаўленым. Праект будзе разьвівацца. Праграму таксама можам апублікаваць як адкрыты праграмны код, калі будзе жаданьне ў грамадзтва пабачыць, што ж робіць гэты код.

Напрыклад, бываюць занадта высокія цэны закупу, як 100 мільёнаў даляраў, мільярд эўра — такіх цэнаў быць ня можа, гэта парушэньне. Іншы прыклад — было паведамленьне пра запрашэньне да ўдзелу ў дзяржзакупах, але паведамленьне пра вынікі не апублікавалі ў вызначаны тэрмін.

З гэтай базай можна працаваць у розных кірунках, шукаць дамовы між пастаўшчыкамі, шукаць завышаныя цэны, карупцыйныя схемы.

З гэтай базай можна працаваць у розных кірунках, шукаць дамовы між пастаўшчыкамі, шукаць завышаныя цэны, карупцыйныя схемы. Гэта інфраструктурны праект, цікавы актывістам, журналістам і нават бізнэсу, маркетолягам, якія аналізуюць гэты рынак.

Даволі часта бывае, што гэта проста тэхнічныя памылкі. Скажам, абралі няправільна валюту. Але пагадзіцеся: калі вы прыходзіце ў банк і замест тысячы даляраў вам кажуць, што ў вас тысяча рублёў, гэта праблема. Але пры правядзеньні дзяржзакупаў закупшчыкі ня лічаць гэта праблемай.

Ёсьць такія памылкі, якія патэнцыйна могуць весьці да карупцыі. І даволі часта тэхнічныя памылкі выліваюцца ў карупцыю, хоць і не заўсёды.

Напрыклад, калі пазначаюць брэнд ці гандлёвую марку ў запрашэньні да ўдзелу ў таргах. Як калі закупляюць аўтамабіль і пішуць канкрэтную марку, скажам, Geely Emgrand, нават ня пішуць «ці аналяг». Часта пішуць «ці аналяг», але пішуць «Закупляем Peugeot 3008 ці аналяг у камплектацыі Active». Зразумела, што акрамя Peugeot ніхто ня мае камплектацыі Active, бо гэта гандлёвая марка Peugeot. І гэта замест таго, каб пазначыць: «Закупляем легкавы аўтамабіль з такім аб’ёмам рухавіка і такім памерам колаў».

Мы лічым, што трэба наводзіць парадак у гэтай сфэры. Публікуюцца зусім няправільныя зьвесткі, ня тыя, што былі пры правядзеньні таргоў. Ці публікуюцца ня ўсе зьвесткі. Ці публікуюцца дадзеныя з парушэньнямі заканадаўства. А гэтыя закупы робяцца за кошт грамадзянаў, за кошт падаткаў. І мы лічым, што гэтыя грошы павінны разьмяркоўвацца справядліва, там павінна быць дысцыпліна, бо гэта нашы грошы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG