Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цьвік рэвалюцыі


Мікалай Багданаў-Бельскі, «Вусны падлік» (1895).
Мікалай Багданаў-Бельскі, «Вусны падлік» (1895).

Краму абрабавалі ў аўторак, а ў сераду Янак знік.

Янак — мой вучань. Хударлявы твар, завостраныя ваўчыныя вушы, натапыраны погляд... Што ні здараецца ў вёсцы — варона ў коміне ці якое рабаўніцтва — на яго...

Праз 15-гадовае жыцьцё Янака цягнецца помста завучыхі за бацькаву вайну супраць саветаў, за забойства яе мужа ў 1953-м... А Янак, хоць і бацька загінуў, жывы. «Што ёсьць цьвіком рэвалюцыі?» — «Сялянскае пытаньне» — хорам адказвае кляса. Янак маўчыць...

Шукалі зь верталёта. А ў нядзелю, падчас адлігі, Янак знайшоўся сам. Нехта войкнуў, калі танчылі ў клюбе. Засумаваў Янак пад падлогай дый давай тыцкаць цьвіком у шчыліны паміж трухлявых дошак...

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG