Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Беларусі — сьнегапады, але не такія моцныя, як у ЗША


У Беларусь ідуць пацяпленьне і сьнегапады.

Паводле прагнозу надвор’я, у Беларусі сёньня воблачна, часам сьнег, у асобных раёнах моцны сьнег.

Па заходняй палове краіны мокры сьнег, дождж, месцамі наліпаньне мокрага сьнегу, туман, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпэратура паветра максымальная днём ад −8 °C на ўсходзе да + 2 °C на захадзе.

У Менску часам ападкі — сьнег, мокры сьнег. Слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпэратура паветра максымальная днём 0 ..- 2 °C.

Тым часам мільёны жыхароў усходняга ўзьбярэжжа ЗША пацярпелі ад наймацнейшай сьнежнай буры, якую яшчэ да яе пачатку назвалі самай магутнай за апошнія сто гадоў. У Нью-Ёрку і Вашынгтоне спынены рух грамадзкага транспарту, не працуюць аэрапорты і прадпрыемствы, жыцьцё ў гарадах практычна замерла.

Сьнежная «бура стагодзьдзя» ў ЗША забрала жыцьці прынамсі 28 чалавек, паведамляе Associated Press. Прычынамі сьмерці, у прыватнасьці, сталі ДТЗ, атручваньні чадным газам, а таксама сардэчныя прыступы падчас уборкі сьнегу.

XS
SM
MD
LG