Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама заявіў, што не хацеў бы трэці раз станавіцца прэзыдэнтам


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Барак Абама заявіў у інтэрвію тэлеканалу CBS, што не прымаў бы трэці раз удзелу ў выбарах на пасаду прэзыдэнта, нават пры наяўнасьці такой магчымасьці. Пра гэта паведамляе ABC News.

Паводле Абамы, прэзыдэнцтва адымае шмат часу ад сямейнага жыцьця, а Белы дом павінен пастаянна абнаўляцца «новай энэргіяй і новымі ідэямі». Абама дадаў, што не імкнецца на трэці тэрмін, паколькі ўпэўнены, што сытуацыя ў ЗША стала значна лепшай, чым калі ён упершыню стаў прэзыдэнтам.

Паводле прэзыдэнта ЗША, самым складаным для яго падчас прэзыдэнцтва было знаходзіцца пад жорсткім кантролем службы бясьпекі ў часе паездак за межамі Белага дому, і ён шчасьлівы, што гэта скончыцца ў студзені наступнага году.

XS
SM
MD
LG