Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ад сьнежнай буры загінула каля 30 чалавек


У Нью-Ёрку і іншых гарадах ЗША пачалі адмяніць абмежаваньні на рух транспарту, выкліканыя сьнежнай бурай на ўсходнім узьбярэжжы. Масты і тунэлі Нью-Ёрка адкрыць для праезду 24 студзеня, грамадзкі транспарт таксама паступова аднаўляе працу. Зрэшты абмежаваньні на авіяпералёты застаюцца.

У Вашынгтоне дзяржустановы 25 студзеня яшчэ будуць зачыненыя, Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ня будзе праводзіць галасаваньняў да 1 лютага.

Надзвычайнае становішча было абвешчана ў 11 штатах і акрузе Калюмбія праз магутную завіруху. Паведамлялася аб тым, што стыхія закранула больш за 85 мільёнаў чалавек, а агенцтва Associated Press паведаміла пра ня менш за 30 сьмерцяў, зьвязаных са сьнежнай бурай.

XS
SM
MD
LG