Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 студзеня 2016: «Шэрлак Холмс» па-беларуску ў Менску


Падзеі і даты гэтага дня.

Афіша:

Прэзэнтацыя перакладной кнігі «Запіскі пра Шэрлака Холмса» Артура Конан Дойля, якая выйшла ў канцы мінулага году. У зборніку 12 апавяданьняў. У прэзэнтацыі возьмуць удзел перакладчыкі апавяданьняў Алёна Казлова, Кацярына Маціеўская, Сяржук Мядзьведзеў, Ганна Янкута, а таксама іншыя людзі, якія працавалі над выданьнем. «Запіскі пра Шэрлака Холмса» змаглі выйсці дзякуючы падтрымцы каля 100 чалавек, якія ахвяравалі грошы на выданьне, а таксама дапамаглі з падрыхтоўкай кнігі. Усяго было сабрана каля 62 мільёнаў рублёў. Месца правядзеньня — кнігарня «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37а). Пачатак а 19-й.

У гісторыі:

1869 — нарадзіўся Адам Гурыновіч, беларускі паэт.

1831 — польскі сойм абвясьціў пра скіданьне расейскага цара Мікалая І з польскага трону. У гэты дзень у Варшаве нарадзіўся лёзунг, адрасаваны расейскаму народу: «За вашу і нашу свабоду!»

1903 — нарадзілася Любоў Мазалеўская, беларуская акторка, рэжысэр, пэдагог.

1915 — вынаходнік Аляксандр Бэл правёў першы трансамэрыканскі сэанс тэлефоннай сувязі (Нью-Ёрк — Сан-Францыска).

1938 — нарадзіўся Ўладзімір Высоцкі, расейкі бард, паэт і актор.

У памяці:

1938 — памёр Тамаш Грыб, беларускі палітык, адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў.

Цытата:

«Ўсяго гадзіна на гарматны шквал,
У гэты міг — пяхоце перадышка,
Адна гадзіна да важнейшых спраў —
Каму да ордэну, ну а каму да вышкі.

За гэты час ня пішаш ні радка,
Адно — замова да багоў-артылерыстаў.
Ён Бог вайны, а мы хто? Штрафнікі!
Нам не пісаць — „лічыце камуністам“.

Чакаем бой. Гарэлка — мішура,
Сваё прапіў я, быўшы грамадзянскім.
І вось таму мы не крычым: „Ура!“
Са сьмерцю лепш гуляецца ў маўчанку».

Уладзімір Высоцкі (пераклад Вітаўта Мартыненкі)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG