Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі маніфэстацыі ў Кішынёве перакрылі адзін з уездаў у горад


Старшыня «Нашай партыі» Рэната Вусаты заявіў, што «будзе створаны народны трыбунал, які хутка пачне судзіць цяперашніх злачынцаў ва ўладзе»

Удзельнікі маніфэстацыі ў Кішынёве перакрылі на гадзіну адзін з уездаў у сталіцу Малдовы, паведаміў падчас маршу пратэсту пасля мітынгу ў цэнтры горада старшыня «Нашай партыі» Рэната Усаты.

Паводле яго словаў, гэта папераджальны крок. Вусаты заявіў пра намер блякаваць дарогі, вуліцы, будынкі дзяржустаноў. «Для ўладаў гэта павінна быць папераджальным сыгналам: не гуляйце з агнём, людзі настроеныя рашуча. Нас шмат, нас цэлая краіна! І мы скінем гэты антынародны злачынны рэжым», — заявіў Вусаты.

Раней у нядзелю прайшоў мітынг пратэсту ў цэнтры Кішынёва. Людзі пайшлі маршам па цэнтральных вуліцах Кішынёва, спыняючыся для пікетаваньне будынкаў парлямэнту, рэзыдэнцыі прэзідэнта і іншых дзяржаўных установаў.

Удзельнікі антыўрадавай маніфэстацыі стварылі Раду нацыянальнага выратаваньня, каб дамагчыся роспуску цяперашняга парлямэнту і датэрміновых выбараў не пазьней за красавік 2016 года.

Згодна зь незалежнымі ацэнкамі, у акцыі пратэсту ўзялі ўдзел каля 50 тысяч чалавек. Па дадзеных паліцыі, на плошчы было каля 25 тысяч, у той час як арганізатары заявілі пра ўдзел больш за сто тысяч пратэстоўкаў. Вельмі шмат людзей прыйшлі пазьней, іншыя сышлі, паколькі у Кішынёве −10 градусаў марозу пры досыць моцным ветры.

Удзельнікі мітынгу запатрабавалі і неадкладнай адстаўкі ўраду, які, на іх думку, зьяўляецца «выклікам грамадзтву», так як зацьверджана парлямэнцкай большасьцю, «створаным пры дапамозе хабараў, подкупу, шантажу і палітычнай карупцыі». Старшыня «Нашай партыі» Рэната Усаты заявіў, што «будзе створаны народны трыбунал, які хутка пачне судзіць цяперашніх злачынцаў ва ўладзе».

XS
SM
MD
LG