Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭЗ прапануюць працягнуць унутраны памежны кантроль і выключыць з шэнгену Грэцыю


Памежны кантроль адноўлены ў Швэцыі

Памежны кантроль адноўлены ў Швэцыі

Міграцыйны крызіс змушае эўрапейскіх палітыкаў зноў абмяркоўваць пытаньне аб рэжыме на межах.

Некаторыя краіны Эўразьвязу дамагаюцца падаўжэньня памежнага кантролю ўнутры шэнгенскай прасторы. Як паведамляе выданьне Welt am Sonntag са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы, гаворка ідзе пра ФРГ, Аўстрыю, Данію, Бэльгію і Швэцыю. Юрыдычныя працэдуры для падаўжэньня памежнага кантролю могуць быць ініцыяваныя ў бліжэйшы панядзелак на сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЭЗ у Амстэрдаме.

У выпадку прыняцьця новых новых мер Нямеччына, абавязаная паводле дзеючых цяпер правілаў, зьняць свой кантроль на межах ў траўні 2016 году, зможа ажыцьцяўляць яго яшчэ паўтара года.

У ЭЗ гучаць і больш радыкальныя заклікі. Кіраўнік МЗС Аўстрыі Ёгана Мікль-Ляйтнэр прапануе часова выключыць Грэцыю з пагадненьняў аб свабодным перамяшчэньні ўнутры Эўропы. Яна заявіла, што сьцьвярджэньні аб немагчымасьці ўстанаўленьня кантролю на грэцка-турэцкай мяжы — «ня больш як міт».

XS
SM
MD
LG