Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СБУ: на ўсходзе Ўкраіны знаходзяцца 8,5 тысяч расейскіх вайскоўцаў


Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што за апошнія суткі сэпаратысты амаль 40 раз абстралялі іх пазыцыі. Такія дадзеныя ў інтэрвію ўкраінскай газэце прывёў кіраўнік антытэрарыстычнага цэнтра Службы бясьпекі Ўкраіны Віталь Малікаў.

Ён адзначыў, што гэта прыблізныя лічбы, паколькі расейскія вайскоўцы «уваходзяць і выходзяць на ратацыйнай падставе». Па словах Малікава, у Данбасе расейскія вайскоўцы займаюцца падрыхтоўкай сэпаратыстаў. «Практычна ўсе камандзіры там — расейцы», — заявіў прадстаўнік СБУ.

Ён дадаў, што на ўсходзе Ўкраіне «дагэтуль прысутнічаюць асобныя штатныя падразьдзелы войска Расеі», а «мадэратарамі ўсіх працэсаў» на падкантрольных сэпаратыстам тэрыторыях зьяўляюцца расейскія спэцслужбы. Вялікую ўвагу яны аддаюць і «ідэалягічнай апрацоўцы насельніцтва», адзначыў кіраўнік антытэрарыстычнага цэнтра СБУ. У прыватнасьці, на тэрыторях самаабвешчаных ДНР і ЛНР забароненыя ўсе ўкраінскія каналы, а таксама амаль 150 інтэрнэт-рэсурсаў. «Яшчэ адзін мэханізм уплыву на грамадзкае меркаваньне — замоўленыя сацыялягічныя дасьледаваньні, якія праводзяць падкантрольныя структуры і сьведчаць у падтрымку лідара „ДНР“ Аляксандра Захарчанкі», — заявіў Малікаў.

XS
SM
MD
LG