Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры чалавекі забітыя ў выніку страляніны ў школе Канады


Яшчэ двое цяжка параненыя і знаходзяцца ў крытычным стане. Страляніна адбылася ў сярэдняй школе ў пасёлку Ля-Лош у правінцыі Саскачэван на поўначы Канады.

Нападнік затрыманы. Падрабязнасьці інцыдэнту пакуль не вядома. Паводле непацьверджаных паведамленьняў, нападнік быў узброены драбавіком і зьяўляецца адным з навучэнцаў школы, а сярод ахвяраў — двое ягоных сваякоў і настаўнік. Нападнік затрыманы побач са школай, заняткі былі спыненыя, а школа закрытая.

Прэм’ер-міністр Канады Джасьцін Трудо, які цяпер прымае ўдзел у працы Давоскага форума, выказаў спачуваньні.

У пасёлку Ля-Лош з насельніцтвам трохі болей за 2 тысячы чалавек пражываюць у асноўным прадстаўнікі карэннага насельніцтва.

XS
SM
MD
LG