Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўныя тэндэры: мінімум празрыстасьці, максымум заблытанасьці


Уладзімер Кавалкін, эканаміст

Уладзімер Кавалкін, эканаміст

Заснавальнікі плятформы opentenders.by падсумавалі прамежкавыя вынікі грамадзкага праекту дзеля адсочваньня дзяржаўных тэндэраў. Па выніках маніторынгу за 2015 год экспэрты назвалі найбольш падазроныя закупы на бюджэтныя сродкі.

Камандзе экспэртаў дасьледчых цэнтраў SYMPA/BIPART удалося дазнацца пра некаторыя дзяржаўныя закупы, зробленыя за кошт беларускіх падаткаплатнікаў. Як кажа адзін з дасьледчыкаў Уладзімер Кавалкін, «слугі народу» нярэдка вельмі своеасабліва распараджаюцца народнымі грашыма, цьмяна паведамляючы пра гэта ў афіцыйных справаздачах:

«Праблему дзяржзакупаў можна падзяліць на дзьве вялікія часткі. Першая — гэта, як я іх называю, крыварукія закупшчыкі, якія публікуюць усё што заўгодна, толькі не адэкватныя дадзеныя. Другая частка — тэхнічная: як толькі мы пачалі зьбіраць зьвесткі, афіцыйны сайт пачаў баніць нашы ІР-адрасы. То бок праграмісты рэсурсу актыўна супраціўляліся таму, каб мы зьбіралі дадзеныя ў адкрытую. Таму была гэткая бітва праграмістаў. Зыходзячы з гэтага, самая вялікая бяда — няправільныя дадзеныя, унесеныя ў запрашэньне, і вынікі афіцыйных працэдураў дзяржзакупаў. Іншымі словамі, калі адбываюцца адкрытыя таргі, публічна павінны зьявіцца як мінімум два дакумэнты. Найперш — запрашэньне, дзе пазначаецца хоць бы прыблізная цана — але выглядае, што ніхто ня можа закупшчыка пакараць, паставіць ён у графе 0 ці 150 мільярдаў даляраў. Па-другое — публікацыя вынікаў таргоў: у адпаведнасьці з заканадаўствам закупшчык абавязаны паказаць тыя грошы, за якія ён набыў сам прадмет закупу».

Вельмі малую частку зьдзелак, якія адбываюцца ў сыстэме дзяржаўных закупаў, можна адсачыць ня тое што ў рэжыме онлайн, а нават постфактум. Таму, як кажа Ўладзімер Кавалкін, неўзабаве будзе запушчана своеасаблівая «электронна-вылічальная машына суднага дня», якая выявіць калі ня ўсе выпадкі парушэньня заканадаўства ў гэтай сфэры, то прынамсі вяршыню айсбэрга:

«Пакантактаваўшы са спэцыялістамі Мінгандлю, службамі АБЭПу — як яны глядзяць на ўсе гэты рэчы — я падумаў, што можна стварыць гэткую „ЭВМ суднага дня“. Што пад гэтым маю на ўвазе? Судны дзень здарыцца збольшага для Мінгандлю, таму што па кожнай тэхнічнай памылцы наша ЭВМ будзе адпраўляць скаргу. Прыблізна 80% тэндэраў — чатыры зь пяці —

Прыблізна 80% тэндэраў — чатыры зь пяці — суправаджаюцца парушэньням

суправаджаюцца парушэньнямі, адпаведна, колькасьць скаргаў, якія атрымае ведамства, будзе фармавацца на ўзроўні адмысловай праграмы. То бок калі органы дзяржаўнай улады ня хочуць наводзіць парадак, яны будуць атрымліваць скаргі ў аўтаматычным рэжыме і неяк зь імі працаваць. Гэта пакуль ідэя, але думаю, што мы зможам яе рэалізаваць. Што тычыцца тэхнічных рэчаў — напрыклад, супастаўленьня дадзеных падазронага памеру — то кампутар здольны хутка іх вылічыць і сфармуляваць запыт: просім разгледзець тэндэр, паколькі ёсьць падазрэньні на парушэньне артыкула такога і такога заканадаўства аб дзяржаўных закупах».

Неаднаразова здабыткам галоснасьці рабіліся зьвесткі пра нямэтавае выкарыстаньне дзяржаўных сродкаў, за якія вялікія і малыя начальнікі набывалі сабе дарагія службовыя аўтамабілі, замаўлялі эксклюзіўную мэблю, а некаторыя папросту пераводзілі адрасныя сродкі ў так званыя «адкаты». Ва ўмовах фінансавага крызісу апэтыты чыноўнікаў крыху аслабелі, але, як кажа Ўладзімер Кавалкін, адсутнасьць празрыстасьці ў тэндэрных схемах — па-ранейшаму адна з надзённых праблемаў:

«Наконт таго, ці супакоіліся ў апэтытах: часткова — так, часткова — не. Прыкладам, у падрыхтаваным намі рэйтынгу, прысьвечаным закупам аўтамабіляў дзяржаўнымі ведамствамі, адлюстраваныя сумы кантрактаў, гаворка ідзе пра некалькі бюджэтных замест адной дарагой. Адпаведна, гэта не азначае, што іншыя аўто перасталі купляць і супакоіліся, проста „Джылі“ ці „Лады“ набываюць оптам па 5–7 адразу і сума кантрактаў можа быць вышэйшая. Другі важны момант — у бюджэце грошай мала, таму магчымасьць купляць „Аўдзі“, „Мэрсэдэс“ ці пазадарожнікі „Лэнд Крузэр“ паступова адыходзіць. І калі паглядзець, хто сёньня ў асноўным набывае транспарт, дык гэта перадусім сілавыя органы, у якіх сэквэстру практычна не бывае. То бок — МУС, Камітэт дзяржкантролю, Памежны камітэт ды іншыя. Сілавікі — гэта якраз тыя, у каго бюджэтныя грошы засталіся. Ва ўсіх астатніх усё стала больш складана».

У прэс-рэлізе экспэрты SYMPA/BIPART друкуюць «гарачыя дзясяткі» тэндэраў, безь якіх дзейнасьць дзяржаўных установаў будзе «непаўнавартаснай». Так, у Топ-10 закупаў аўтамабіляў на першым месцы стаіць Дэпартамэнт фінансаў і тылу МУС, які двума траншамі

Топ-10 закупаў аўтамабіляў на першым месцы стаіць Дэпартамэнт фінансаў і тылу МУС

шукаў пастаўшчыкоў тэхнікі на суму блізу 300 тысяч даляраў. Сьледам зь вялікім адставаньнем ідзе Цэнтральны апарат Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў, якому з рэспубліканскага бюджэту забясьпечана матэрыяльная падтрымка ў суме амаль 120 тысяч даляраў. Замыкае тройку Дзяржаўны памежны камітэт — 110 тысяч даляраў на набыцьцё аўтамабільнай тэхнікі.

Фінансавай актыўнасьцю вызначаюцца ідэалягічныя аддзелы абласных і раённых выканкамаў. У топ-лісьце — пераважна паслугі, зьвязаныя з вытворчасьцю і трансьляцыяй прапагандысцкай тэле- і відэапрадукцыі, але сустракаюцца ў тэндэрах і нечаканыя пункты. Зрэшты, колькі сродкаў прадугледжана на тыя мэты — пытаньне збольшага рытарычнае, якраз выпадкі справаздачнай непісьменнасьці, пра якія згадваў Уладзімер Кавалкін. Прыкладам, аддзел ідэалягічнай працы Бялыніцкага райвыканкаму замовіў сыстэму лічбавага 3D-паказу для кінатэатру «Зорка»... за 1 мільярд даляраў, а галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай працы Менскага гарвыканкаму абвясьціла конкурс на пастаўку партыі клярнэтаў... на 30 мільёнаў даляраў. Якія рэальна сумы мелі на ўвазе ідэолягі — так і засталося ведамаснай загадкай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG