Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слухаць «пірацкія» дыскі стане небясьпечна


З 4 красавіка 2016 году ў Беларусі ўступяць у сілу папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйнай адказнасьці. Зьявіцца адказнасьць ня толькі за распаўсюд, але і за «захоўваньне з мэтай распаўсюджваньня» кантрафактнай музыкі, фанаграм і эфірных перадач.

Артыкул 9.21 Кодэксу пакуль прадугледжвае пакараньне толькі за незаконнае распаўсюджваньне і выкарыстаньне інтэлектуальнай уласнасьці. Зь вясны артыкул значна пашырыцца. Другая яго частка будзе прадугледжваць адказнасьць за захоўваньне з мэтай распаўсюджваньня кантрафактных твораў, запісаных выкананьняў, фанаграм, перадач арганізацый эфірнага і кабэльнага вяшчаньня.

Калі папраўкі ўступяць у сілу, беларусаў змогуць прыцягваць да адказнасьці за захоўваньне неліцэнзійных музычных кампазыцый і іх распаўсюд. Не патлумачана, хто і як будзе вызначаць, легальны ці нелегальны кантэнт захоўвае карыстальнік і дзеля якіх мэтаў.

Мінімальны штраф для фізычных асоб за гэтыя парушэньні складзе 30 базавых велічынь (ад 6.300.000 рублёў), для юрыдычных асоб — 100 базавых велічынь (21 мільён рублёў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG