Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры: пасьля выкананьня Менскіх пагадненьняў можна ставіць пытаньне аб адмене санкцыяў 


Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры лічыць магчымым дасягнуць гэтага ў бліжэйшыя месяцы.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры лічыць магчымым у бліжэйшыя месяцы дасягнуць рэалізацыі Менскіх дамоўленасьцяў па мірным урэгуляваньні на ўсходзе Украіны.

У пятніцу ў сваім звароце да ўдзельнікаў Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе дзяржсакратар адзначыў, што ў гэтым выпадку можна будзе ставіць пытаньне аб мэтазгоднасьці санкцый у дачыненьні да Расеі.

Дзяржсакратар ЗША нагадаў, што раней на гэтым тыдні ў Давосе і ён сам, і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сустракаліся з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і казалі аб неабходнасьці поўнага выкананьня менскіх дамоўленасьцей.

Некалькі украінска-расейскіх пагадненьняў, заключаных з удзелам прадстаўнікоў Данбасу ў Менску ў 2014-2015 гадах, вядомых як менскія дамоўленасьці, патрабуюць ня толькі

спыненьня агню, адводу цяжкіх ўзбраеньняў або абмену палоннымі і закладнікамі, але таксама ўстанаўленьне кантролю на цяпер непадкантрольным Кіеву ўчастку расейска-украінскай мяжы з боку АБСЭ, правядзеньня на тэрыторыі Данбасу мясцовых выбараў па ўкраінскіх законах і пад кантролем АБСЭ з наступным вяртаньнем кантролю за мяжой непасрэдна Кіеву, прадстаўленьне рэгіёну дадатковых мясцовых паўнамоцтваў.

Расеі, у тым ліку, тычыцца патрабаваньне вывесьці з рэгіёну «замежныя» войскі і баявую тэхніку. Афіцыйна Масква сьцьвярджае, што «іх там няма», хіба што не падкантрольныя ёй асобныя «добраахвотнікі» з Расеі, а паходжаньне ўзбраеньняў, у тым ліку і найноўшых расейскіх узораў, ніяк не тлумачыць. У Расеі ўжо заяўлялі, што краіна ня брала на сябе ніякіх абавязацельстваў па менскіх пагадненьнях і ня мае намеру выконваць іх, бо падпісвала іх ня як удзельнік, а як «гарант».

Захад, у прыватнасьці, ЭЗ, а таксама ЗША і шэраг іншых краін, наклалі на Расею некалькі пакетаў санкцый, і праз агрэсію на ўсходзе Ўкраіны, і з-за акупацыі ўкраінскага Крыму. На Захадзе заяўляюць, што гатовыя зьняць гэтыя санкцыі, калі будуць ліквідаваныя іх прычыны і адбудзецца ўрэгуляваньне на Данбасе для зьняцьця адной групы санкцый, і дэакупацыя Крыму для зьняцьця іншай. Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін заяўляў раней у гэтым месяцы, што санкцыі наносяць Расеі значны ўрон.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG