Польшча не выключае часовага ўвядзеньня кантролю на межах зь меркаваньняў бясьпекі, заявіў кіраўнік польскага МЗС Вітальд Вашчыкоўскі.
«Я не лічу, што існуе пагроза для Шэнгенскага пагадненьня. Можа быць, тут і там спатрэбіцца ўвесьці часовы кантроль на межах у сувязі з наплывам вялікай колькасьці людзей, аднак такія выпадкі ўжо былі, напрыклад пры правядзеньні буйных палітычных і спартовых мерапрыемстваў, калі на некалькі дзён былі ўведзеныя абмежаваньні», — сказаў Вашчыкоўскі.
Паводле яго, перад Польшчай стаіць падобная дылема. Міністар нагадаў, што, у прыватнасьці, адным з буйных мерапрыемстваў стане саміт НАТА, які пройдзе ў ліпені ў Варшаве.
Самае папулярнае
1