Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 23 студзеня 2016: Вэгетарыянскі фэстываль у Менску


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Нацыянальнай школе прыгажосьці ў Менску (вул. Мельнікайтэ, 4) пройдзе вэгетарыянскі фэстываль, галоўная мэта якога — папулярызацыя здаровага ладу жыцьця. Пачатак а 11.00.

У Палацы спорту ў Менску праводзіцца фінал чэмпіянату Эўропы па індархакеі сярод жаночых камандаў.

У Зоне Свабоды — штотыднёвай аналітычнай перадачы на тэлеканале Белсат — будуць абмяркоўвацца: падзеньне курсу рубля, абвал нафтавых цэнаў, рост беспрацоўя, страйк і пратэсты прадпрымальнікаў. У перадачы ўдзельнічаюць Валер Карбалевіч і Сяргей Навумчык ды аглядальнік расейскай службы нашага радыё Андрэй Шары. Вядучы Аляксандар Лукашук. Глядзіце перадачу а 20:20. Таксама ў суботу ў эфіры Свабоды — радыёвэрсія перадачы.

У гісторыі:

1783 — нарадзіўся Стэндаль, францускі пісьменьнік.

1793 — адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай.

1832 — нарадзіўся Эдуар Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст.

Эдуар Манэ, «Чыгунка» (1873
Эдуар Манэ, «Чыгунка» (1873


1905 — нарадзіўся Канстанты Ільдэфонс Галчынскі, польскі паэт.

1916 — Янка Купала ажаніўся з Уладзіславай Станкевіч.

1974 — заснаваны Пастаўскі краязнаўчы музэй.

1997 — утвораная Адміністрацыя прэзыдэнта Беларусі.

У памяці:

Памятная дошка ў Чылі, дзе доўгі час жыў Ігнат Дамейка
Памятная дошка ў Чылі, дзе доўгі час жыў Ігнат Дамейка

1889 — памёр Ігнат Дамейка, беларускі навуковец-дасьледчык, геоляг, нацыянальны герой Чылі.

1938 — памёр Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменьнік, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст і палітычны дзеяч.

1981 — памерла Вера Маслоўская, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч, адна з пачынальніц беларускага школьніцтва на Беласточчыне.

1989 — памёр Сальвадор Далі, гішпанскі мастак.

Цытата:

«Тут, дзе ў нябёсах цэлы
хор расьпяяных зорак,
домік з чырвонай цэглы
абжывае пагорак —
наш схоў, Лесьнічоўка Пране,
у верасьнёвым убраньні.

Хмель на рогах аленіх
ледзь трымаецца, сыпкі;
шыбы ў лісьцях асеньніх,
восень ва ўсхліпах скрыпкі —
ледзьве кранеш скрыпку тую,
жаліцца й лямантуе.

За вокнамі лес і поле,
хвоям музыка сьніцца.
Ноч прыходзіць паволі,
і на стале — газьніца
шуміць, сьвятло гаваркое:
кажуць, Шапэн меў такое».

Канстанты Ільдэфонс Галчынскі (пераклад Андрэя Хадановіча)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG