Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пачынаюць сухапутную апэрацыю ў Іраку і Сырыі


Ілюстрацыйнае фота. Дэсантнікі ЗША ў Аўганістане, 2009

Ілюстрацыйнае фота. Дэсантнікі ЗША ў Аўганістане, 2009

Міністар абароны ЗША Эш Картэр заявіў, што амэрыканцы неўзабаве пачнуць сухапутныя дзеяньні ў Іраку і Сырыі, каб падтрымаць цяперашнюю апэрацыю супраць «Ісламскай дзяржавы».

Картэр удакладніў, што мэта гэтых дзеяньняў — атрыманьне кантролю над гарадамі Масул у Іраку і Эр-Рака ў Сырыі, якія цяпер у руках баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Гэтую заяву Картэр зрабіў у інтэрвію тэлеканалу CNBC, гаворачы з Давосу ў Швэйцарыі.

У сваім артыкуле, апублікаваным на сайце Politico, Картэр піша аб намеры прысьпешыць апэрацыю супраць «Ісламскай дзяржавы» і выслаць туды амэрыканскую 101-ю паветрана-дэсантную дывізію.

XS
SM
MD
LG