Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Годзе хлусіць, што мы ў адпачынках». Улады пайшлі на кантакт зь віцебскімі прадпрымальнікамі


Прадпрымальнікі каля аблвыканкаму

Прадпрымальнікі каля аблвыканкаму

Улады паабяцалі прадпрымальнікам сустрэчу з намесьнікам старшыні аблвыканкаму, наступны сход — 28 сьнежня.

Зь віцебскага аблвыканкаму выйшла дэлегацыя прадпрымальнікаў, якая праводзіла перамовы з уладамі пра ўказ № 222 і немагчымасьць яго выкананьня. Пад аблвыканкамам падчас сустрэчы стаяла сама меней сотня прадпрымальнікаў, якія скандавалі «Работу!» і «Адмена!»

У чацьвер, 28 сьнежня, прадпрымальнікі плянуюць зноў сабрацца пад сьценамі аблвыканкаму. Прадпрымальнікі дамагліся абяцаньня сустрэчы на вышэйшым узроўні — з намесьнікам старшыні аблвыканкаму, які на момант сходу быў «у ад’езьдзе». Гэтае абяцаньне прадпрымальнікі сустрэлі воплескамі.

Пра вынікі сустрэчы з уладамі прадпрымальнікам і журналістам распавяла старшыня аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч:

«Мы падавалі зварот, у якім казалі, што ўказ № 222 невыканальны, былі і іншыя пункты. Сёньня мы прыйшлі сюды, каб патлумачыць кіраўніцтву вобласьці, што ёсьць тэрміны падачы і адказу на звароты грамадзянаў. Мы кажам: калі вы бачыце, што няма вашых паўнамоцтваў, каб прыняць рашэньне, то вы не павінны цягнуць 18 дзён, а перадаваць гэтыя дакумэнты вышэй, сыгналізаваць пра тое, што праблема ёсьць і яе трэба вырашаць.

Прадпрымальнікі каля аблвыканкаму

Прадпрымальнікі каля аблвыканкаму

Сёньня на гэтай сустрэчы мы дамагліся таго, каб гэты дакумэнт, дзе будзе пазначана, што для прадпрымальнікаў указ № 222 невыканальны, разам з нашымі тлумачэньнямі і прапановамі будзе накіраваны ўжо ад прадстаўнікоў вобласьці ў Савет міністраў.

Я лічу, што гэта вялікая перамога, мы вучымся камунікаваць і вучымся казаць пра тое, што гэта праблема і годзе хлусіць. Годзе хлусіць, што мы ў адпачынках, годзе хлусіць, што мы гатовыя ісьці на новыя ўмовы. Сёньня ўсе дэлегаты гэта ім патлумачылі».

XS
SM
MD
LG