У Сырыю з асаблівай місіяй лётаў начальнік ГРУ Расеі Ігар Сяргун.
Начальнік ГРУ генэрал-палкоўнік Ігар Сяргун незадоўга да сваёй сьмерці з студзеня 2016 году пабываў у Дамаску з асаблівай місіяй: расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін прасіў сырыйскага лідэра Башара Асада сысьці ў адстаўку. Асад адмовіўся ў рэзкай форме. Пра гэта Financial Times распавялі два высокапастаўленыя супрацоўнікі заходніх разьведак.