Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рашэньне аб блакаваньні торэнт-трэкера было вынесена 4 сьнежня 2015 году пасьля пазоваў праваўладальнікаў аб абароне інтэлектуальнай уласнасьці. Цяпер яно ўступіла ў дзеяньне.

Уступіла ў дзеяньне другое рашэньне Масгарсуду аб пажыцьцёвай блякіроўцы торэнт-трэкера RuTracker.org. Яно было вынесена 4 сьнежня мінулага году пасьля пазоваў выдавецтва «Эксмо» і кампаніі «СБА-Продакшн» аб абароне інтэлектуальнай уласнасьці. «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу суду паведамляе, што ў бліжэйшы час рашэньне будзе перададзена ў «Роскомнадзор».

Раней Масгарсуд часткова задаволіў патрабаваньне кампаніі «Базилевс Дистрибьюшен» аб абароне аўтарскіх правоў, пастанавіўшы заблякаваць некалькі сайтаў, уключаючы торэнт-трэкеры Rutor.org і Torrentor.net.

Першае рашэньне аб блякаванні найбуйнейшага расейскага торэнт-трэкера RuTracker.org было прынятая 9 лістапада пасьля скаргі выдавецтва «Эксмо».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG