Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чвэрць расейцаў баіцца выказаць меркаваньне сацыёлягам


Чвэрць расейцаў баіцца выказваць у сацыялягічных апытаньнях уласнае меркаваньне «з нагоды бягучых спраў у краіне». Пра гэта паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на дасьледаваньне «Левада-цэнтру».

26 адсоткаў апытаных баяцца сказаць пра свой пункт гледжаньня на тое, што адбываецца ў краіне, сацыёлягам, 23 адсоткі — калегам, 17 адсоткаў — сваёй сям’і. Расейцы неахвотна дзеляцца сваімі поглядамі, бо асьцерагаюцца нэгатыўных наступстваў, лічыць 56 адсоткаў рэспандэнтаў.

Паводле намесьніка дырэктара «Левада-цэнтру» Аляксея Гражданкіна, часьцей за ўсё свае меркаваньні баяцца выказваць людзі з апазыцыйнымі поглядамі. Аднак гэта ня значыць, што дакладны рэйтынг прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна можна вызначыць, адняўшы ад афіцыйных дадзеных 26 адсоткаў, падкрэсьліў ён. У рэальнасьці зрушэньне ацэнак адбываецца на плюс-мінус 5 адсоткаў, патлумачыў сацыёляг.

У кастрычніку 2015 пасьля пачатку расейскай вайсковай апэрацыі ў Сырыі рэйтынг Уладзіміра Пуціна дасягнуў гістарычнага максымуму. Яго дзейнасьць ўхвалялі амаль 90 адсоткаў расейцаў. Падтрымка Пуціна пачала расьці вясной 2014 пасьля анэксіі Крыму, да гэтага яна складала ня больш за 65 адсоткаў. На думку Гражданкіна, «Пуціна падтрымлівае маўклівая большасьць, якая ў абмеркаваньнях ў сацыяльных сетках або сярод калегаў менш актыўная, чым апанэнты ўлады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG