Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Таджыкістану дазволіў прэзыдэнту пераабірацца бясконца


Эмамалі Рахмон (да 2007 году — Рахмонаў)
Эмамалі Рахмон (да 2007 году — Рахмонаў)

Парлямэнт Таджыкістану прыняў папраўкі ў Канстытуцыю, якія дазваляюць прэзыдэнту краіны Эмамалі Рахмону пераабірацца неабмежаваную колькасьць разоў.

Закон быў накіраваны ў Канстытуцыйны суд; пасьля разгляду закону канстытуцыйнымі судзьдзямі будзе прызначана дата ўсенароднага рэфэрэндуму па яго прыняцьці.

Новыя папраўкі ў Канстытуцыю Таджыкістану таксама касуюць Раду юстыцыі краіны і забараняюць стварэньне палітычных партый рэлігійнага характару.

Эмамалі Рахмон (да 2007 году — Рахмонаў) займае пасаду прэзыдэнта Таджыкістану ад 1994 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG