Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усяго 21100. Беларускі рубель адбіў паўтысячы ў даляра


На тле росту цэнаў на нафту беларускі рубель узмацніўся да даляра і эўра, але паслабеў да расейскага рубля.

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк усталяваў курс рубля да даляра ЗША роўным 21 095 рублёў, да эўра — 22 809, а да расейскага рубля — 262 беларускія рублі.

Нягледзячы на рост, беларускі рубель не аднавіўся цалкам пасьля ўчарашняга падзеньня. 21 студзеня даляр падаражэў на 1103 рублі альбо 5,39% і эўра на 1388 рублёў альбо 6,2%. 22 студзеня даляр ЗША патаньнеў на 469 рублёў і 2,17%, а эўра — на 970 рублёў альбо 4,08%. Расейскі рубель працягнуў рост, дадаўшы да сваёй цаны яшчэ 1,79 беларускія рублі альбо 0,68%.

Сам расейскі рубель пакуль трымаецца на таргах ніжэй за ўчарашнія значэньні: каля 80,5 рублёў за даляр і 87,4 рублі за эўра.

Верагодна, узмацненьне і расейскай, і беларускай валюты зьвязанае з ростам цэнаў на нафту — за барэль Brent сёньня зноў даюць больш за 30 даляраў, хоць нядаўна давалі 27.

У беларускіх абменьніках пакуль даюць 21 тысячу роўна за даляр і 22 400 за эўра, просяць — каля 21 500 за даляр і каля 23 300 за эўра.

XS
SM
MD
LG