Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санаторый у Беларусі — паўнавартасны абʼект для адпачынку і аздараўленьня. Туды выбіваюць пуцёўкі, «стаяць на чарзе». Унутры — узровень ****гатэля. Там дзяцінства, маладосьць і сталасьць скачуць пад адную дудку — аналізы і працэдуры, рэжым і дыета, але таксама... знаёмствы, грубае парушэньне рэжыму і дыеты ды сямейных каштоўнасьцяў.

У эўразьвязаўскіх Літве ды Польшчы санаторыяў адзінкі, і яны значна больш нагадваюць пра СССР. Час у гэтых будынках застыў. У пакоях старыя радыёпрыёмнікі, квадратныя тэлевізары, настольныя лямпы. Працэдурныя зь белай пліткі, цёмныя калідоры, грувасткія ліфты і доктар — з тых часоў.

Сёньня танцавальны вечар, у залі — толькі асобы трэцяга веку. Каля дзевятнаццатай пану Гжэгажу зрабілася млосна.

Юлія Цяльпук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG