Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Новай Альтэрнатывы» ў Беларусі ня будзе


Лідэр арганізацыі Алег Корбан
Лідэр арганізацыі Алег Корбан

Менскі гарадзкі суд пацьвердзіў рашэньне калегіі ўправы юстыцыі Менгарвыканкаму аб адмове ў рэгістрацыі культурна-асьветніцкага аб’яднаньня «Новая Альтэрнатыва».

Заснавальнікі арганізацыі спрабавалі зарэгістраваць аб’яднаньне ў лістападзе 2015 году. Аднак Менская гарадзкая ўправа юстыцыі заяву не задаволіла, абгрунтаваўшы адмову неадпаведнасьцю назвы аб’яднаньня і дэкляраваных задачаў. 21 студзеня Менскі гарадзкі суд адмовіў заяўнікам у задавальненьні скаргі на адмову.

Лідэр арганізацыі Алег Корбан называе прычыну адмовы ў рэгістрацыі «неправамернай і абсурднай», а рашэньне суда палітычна матываваным. Адначасна заснавальнікі аб’яднаньня вырашаюць пра мэтазгоднасьць далейшага абскарджваньня адмовы ў рэгістрацыі «Новай Альтэрнатывы» ў судах вышэйшай інстанцыі, а таксама — магчымай паўторнай заявы на рэгістрацыю аб’яднаньня ў органах улады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG