Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Мэркель: выкананьне менскіх пагадненьняў павінна быць паскоранае


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама (зьлева) і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама (зьлева) і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель правялі 21 студзеня тэлефонную размову, падчас якой абмеркавалі некалькі міжнародных праблемаў, у прыватнасьці, і падзеі ва Ўкраіне.

«Прэзыдэнт і канцлер падкрэсьлілі сваю цьвёрдую прыхільнасьць паскарэньню поўнай імплемэнтацыі менскіх пагадненьняў усімі бакамі», — гаворыцца ў паведамленьні Белага дома пра гэтую размову.

Пра рэалізацыю менскіх дамоўленасьцяў падчас сустрэчы ў Давосе казалі 20 студзеня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн. «Мы прыйшлі да агульнай высновы, што альтэрнатывы менскаму працэсу не існуе», — паведаміў пасьля гэтай сустрэчы Парашэнка.

Захад і Украіна абвінавачваюць Расею ў падтрымцы прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе і невыкананьні менскіх пагадненьняў. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае і таксама заяўляе, што ня мае ніякіх абавязацельстваў па менскіх дамоўленасьцях, паколькі падпісвала іх не як удзельнік, а як «гарант», і ня мае намеру выконваць дасягнутыя дамоўленасьці.

XS
SM
MD
LG