Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абвінаваціў Леніна ў гібелі Расеі і распадзе СССР


Плякат украінскага мастака Юрыя Няросьліка
Плякат украінскага мастака Юрыя Няросьліка

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін раскрытыкаваў дзейнасьць і ідэі правадыра расейскіх бальшавікоў, якія, на яго думку, прывялі да разбурэньня гістарычнай Расеі, а таксама развалу Савецкага Саюзу.

Выступаючы на пасяджэньні прэзыдэнцкага Савету па навуцы, Пуцін адказаў дырэктару Курчатаўскага інстытуту Міхаілу Кавальчуку. Той працытаваў паэму Барыса Пастэрнака «Высокая хвароба». У ёй пра Леніна гаворыцца: «И вот, его увидев в яви, я думал, думал без конца об авторстве его и праве дерзать от первого лица». Кавальчук выказаў меркаваньне, што той, хто кіруе рухам думкі, той кіруе і краінай і прапанаваў у навуковым асяродзьдзі «знайсьці такія арганізацыі, якія павінны кіраваць рухам думкі ў канкрэтных напрамках».

Па словах Пуціна, кіраваць рухам думкі гэта правільна, трэба толькі каб гэтая думка прывяла да правільным вынікаў, а ня як ва Ўладзіміра Ільліча. «А то ў канчатковым выніку гэтая думка прывяла да развалу Савецкага Саюзу, вось да чаго. Там шмат было думак такіх: аўтанамізацыя і гэтак далей. Заклалі атамную бомбу пад будынак, які называецца Расеяй, яна і рванула потым. І сусьветная рэвалюцыя нам непатрэбная была», — падсумаваў Пуцін.

Прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў усьлед адзначыў, што словы Пуціна пра Леніна не павінны быць падставай для абурэньня, гэта яго асабісты пункт гледжаньня. «Кожны, у тым ліку прэзыдэнт, мае права мець сваё стаўленьне да ролі той або іншай асобы ў гісторыі», — дадаў Пяскоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG